2 траўня 2024, Чацвер, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Садавіна памяняла свой колер для прываблівання птушак

4
Садавіна памяняла свой колер для прываблівання птушак

Кітайскія навукоўцы давялі, што птушкі аддаюць перавагу чырвонаму і чорнаму.

Напэўна, менавіта таму на дрэвах у трапічных краёх растуць плады менавіта гэтых барваў. Яны правялі дослед з штучнымі пладамі і распавялі пра яго на старонках часопіса Scientific Reports. Зрэшты, якога колеру былі плады да таго, як яны прыстасаваліся да прыхільнасцяў птушак, у сваім артыкуле даследчыкі не падаюць, піша Lenta.ru.

Біёлагі даўно падазравалі, што багацце чырвоных і чорных пладоў у прыродзе звязана з каляровымі прыхільнасцямі птушак, які дзюбаюць садавіну і распаўсюджваюць насенне. Жуйчан Цюань (Rui-chang Quan), супрацоўнік Батанічнага саду Кітайскай акадэміі навук, захацеў спраўдзіць гэтую гіпотэзу.

Каб пазбавіцца ад уплыву смаку, паху і формы плода на выбар птушак, Цюань і ягоныя калегі вырабілі штучную садавіну: яны змяшалі пакрышаныя яблыкі, ігрушы і бананы з пшанічнай і кукурузнай мукой, скруцілі іх у бобкі і пафарбавалі ў розныя колеры (чорны, чырвоны, жоўты, блакітны, зялёны) з дапамогай бессмакавых харчовых фарбавальнікаў.

Потым даследчыкі прапанавалі гэтыя бобкі птушкам трох тыпаў з радзіны бюльбюлевых (Pycnonotus jocosus, P. aurigaster і P. melanicterus), як дзікім, так і ручным. Усе гэтыя птушкі жывуць на поўдні Кітая (у правінцыі Юньнань).

Падчас экспэрыменту высветлілася, што птушкі адназначна аддавалі перавагу чорным і чырвоным пладам (хоць свойскім асобінам больш падабаліся чорныя). Таксама выяўна выявілася непрыманне да садавіны зялёнага колеру. Дослед паўтарылі шмат разоў, з тымі ж ды іншымі асобінамі, але вынікі яго не змяніліся. Так пацвердзілася гіпотэза аб тым, што каляровыя прыхільнасці птушак уплываюць на эвалюцыю афарбоўкі садавіны ў трапічных абшарах Азіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках