2 траўня 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наймітаў для данбаскіх тэрарыстаў дастаўляюць праз Беларусь

14

У Цярнопальскай вобласці Украіны затрыманыя вярбоўнікі наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях на баку тэрарыстаў з «ДНР» і «ЛНР».

Іх затрымалі 25 ліпеня падчас непасрэднай вярбоўкі двух жыхароў Тэрнопальшчыны, паведамляе УНІАН са спасылкай на УСБУ ў Цярнопальскай вобласці.

Устаноўлена, што затрыманыя асобы дзейнічалі на тэрыторыі вобласці на ўказанне спецслужбаў Расейскай Федэрацыі. Сфармаваную групу наймітаў планавалася даставіць да мяжы з Рэспублікай Беларусь, дзе яе павінны былі сустрэць супрацоўнікі спецслужбаў Расейскай Федэрацыі і пераправіць у вайсковы лагер падрыхтоўкі наймітаў у г. Растоў-на-Доне.

Вярбоўшчыкі прапаноўвалі жыхарам Тэрнопальскай вобласці аплату за 1500 даляраў у месяц за ўдзел у незаконных узброеных фармаваннях, а таксама ўзнагароджанне за кожнага забітага ўкраінскага вайскоўца, знішчаную тэхніку і блок-пасты, гаворыцца ў паведамленні. У дачыненні да затрыманых абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Зарэгістраваная крымінальная справа паводле ч.1 арт.258-3 КК Украіны (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках