2 траўня 2024, Чацвер, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі актывіст просіць абароны ў ААН

3
Гомельскі актывіст просіць абароны ў ААН

Эдуард Нелюбовіч звярнуўся ў Камітэт правоў чалавека ААН са скаргай на забарону мясцовымі чыноўнікамі двух мірных сходаў.

Гаворка ідзе аб мерапрыемствах, запланаваных на 10 лістапада і 21 снежня 2013 года. Спачатку актывіст спрабаваў дамагчыся праўды на нацыянальным узроўні, але беларуская Феміда стала на бок чыноўнікаў. Пасля таго, як усе ўнутраныя сродкі эфектыўнай і даступнай прававой абароны былі вычарпаныя, ён прыняў пастанову аб пошуку справядлівасці на міжнародным узроўні, паведамляе праваабарончы рэсурс gomelspring.org.

Паводле інфармацыі гомельскіх праваабаронцаў, намеснік старшыні Вярхоўнага суда Андрэй Забара, адказваючы на наглядную скаргу, паведаміў, што міжнароднаму праву аб свабодзе сходаў нацыянальнае заканадаўства не супярэчыць, паколькі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах дапускае абмежаванне права на мірныя сходы.

Актывіст просіць камітэт прызнаць факт парушэння Рэспублікай Беларусь яе правоў у адпаведнасці з артыкулам 19 (свабоднае выказванне свайго меркавання) і артыкулам 21 (свабода мірных сходаў) Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама рэкамендацыі ААН для ўладаў "аб прывядзенні нацыянальнага заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і практыкі яго ўжывання ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязаннямі краіны".

Праваабаронцы адзначаюць, што на скаргі гомельскіх актывістаў Уладзіміра Сякеркі і Уладзіміра Кірсанава на забарону мірных сходаў Камітэт правоў чалавека ААН ужо двойчы прымаў пастановы. "У абодвух выпадках міжнародныя экспэрты не толькі прызналі парушэнне права на мірныя сходы, але і рэкамендавалі ўраду Беларусі прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку яго ўжывання ў адпаведнасць са сваімі міжнароднымі абавязаннямі", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках