3 траўня 2024, Пятніца, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падняты лайнер Costa Concordia адбуксіравалі ў Геную

1

Гэтая аперацыя стала апошнім этапам самай буйной марской выратавальнай аперацыі ў гісторыі.

Італійскі круізны лайнер Costa Concordia, які пацярпеў катастрофу ў студзені 2012 года, адбуксіраваны ў порт Генуі, паведамляе BBC.

Цягам апошніх чатырох дзён судна дастаўлялася ў Геную праз поўнач Міжземнага мора некалькімі вялікімі буксіраванымі суднамі. Цяпер яно будзе адбуксіраванае да спецыяльнага прычала ў італійскім горадзе.

Як чакаецца, неўзабаве павінны пачацца работы разборкі Costa Concordia, якія будуць доўжыцца амаль два гады.

Лайнер пацярпеў катастрофу ў студзені 2012 года, наляцеўшы на скалы ля вострава Джыльё. Судна легла на борт і часткова затанула, пры гэтым загінулі 32 чалавекі. У верасні мінулага года лайнер быў узняты. Аперацыя заняла два дні.

Каб паставіць судна вагой больш за 114 тысяч тон вертыкальна, яго было трэба падняць на 65 градусаў. Для гэтага ля берага вострава Джыльё была збудаваная адмысловая канструкцыя, на выраб якой сышло 30 тысяч тон сталі і 18 тысяч тон бетону.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках