2 траўня 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскае «Дынама» абскарджвае дыскваліфікацыю Нікалава

«Дынама-Берасце» будзе абскарджваць дыскваліфікацыю свайго балгарскага абаронцы Любэна Нікалава.

Гулец быў пакараны за нанясенне цяжкай траўмы паўабаронцу менскага «Дынама» Арцёму Быкаву. Інцыдэнт адбыўся 20 ліпеня на 14-й хвіліне матчу. Быкаў не змог працягнуць матч і быў шпіталізаваны ў 6-ю гарадскую клінічную лякарню, дзе яму быў пастаўлены дыягназ «дзвюхступенчаты пералом са зрушэннем аскепкаў, падвывіх ступні». Футбалісту была зроблена аперацыя, піша БелаПАН.

«Кансультатыўным заключэннем пастаўлены наступны дыягназ: закрыты пералом ніжняй траціны малой галёначнай косткі левай цыбалкі са зрушэннем аскепкаў, пашкоджанне дыстальнага межберцавага сіндэсмаза. У гэты час футбаліст знаходзіцца пад наглядам персаналу лякарні», - гаварылася ў заяве менскага «Дынама», апублікаванай 21 ліпеня.

Клуб запатрабаваў пакараць Любэна Нікалава, заявіўшы, што той дзейнічаў наўмысна.

Сам абаронца праз клубны сайт звярнуўся да Арцёма Быкава, яго сваякоў, заўзятараў ФК «Дынама» (Менск), да ўсёй футбольнай грамадскасці.

«Я шчыра шкадую аб тым, што здарылася і гатовы прыняць усякую пастанову дысцыплінарнага камітэта. Але, паверце, у мяне не было ніякага намеру траўмаваць Арцёма, гуляў я выключна ў мяч. Але што адбылося, то адбылося - гэта спорт. Я жадаю Арцёму хутчэйшага выздараўлення і вяртання на футбольнае поле», - заявіў Нікалаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках