3 траўня 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска ўвайшло ў Шахцёрск і Тарэз (Відэа)

2

Сілавікі працягваюць наступ на пазіцыі баевікоў у Данбасе.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі горад Шахцёрск ад прарасейскіх тэрарыстаў і ўзнялі ўкраінскі сцяг. Войскі таксама ўвайшлі ў горад Тарэз у Данецкай вобласці. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў актывіст Віталь Уманец.

«Наступаць! Украінскія войскі ўвайшлі ў цэнтр Тарэза! Над горадам лётае авіяцыя, ідзе бой», - напісаў Уманец.

«Сілы АТА ў Тарэзе!» - дадаў ён пазней і апублікаваў фота блокпоста ўкраінскіх вайскоўцаў у горадзе.

Акрамя таго, адзначыў ён, украінскія вайскоўцы вызвалілі горад Шахцёрскі ад прарасейскіх тэрарыстаў і ўзнялі ўкраінскі сцяг.

Як паведамілі ў сваю чаргу ў інфармцэнтры РНБА, украінскае войска ў першай палове дня нядзелі вяло баі таксама ля горада Дзебальцава (Данецкая вобласць) і ў Першамайску (Луганская вобласць), а таксама на ўскраінах Горлаўкі, піша Цензор.нет.

Са слоў спікера інфармцэнтра РНБА Андрэя Лысенкі, падчас гэтых сутыкненняў сілавікі знішчылі 8 адзінак бронетэхнікі тэрарыстаў і ліквідавалі амль 20 баевікоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках