3 траўня 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч: Мы абавязаныя нашым заўзятарам

4
Аляксандр Ермаковіч: Мы абавязаныя нашым заўзятарам

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч паабяцаў выканаць пастаўленую задачу - выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

«Віктар Ганчарэнка моцна паўплываў на клуб. За Ганчарэнкам каманда дабралася да нябачаных дагэтуль вышынь. Калі ўзгадаць сітуацыю васьмі ці дзесяцігадовай даўніны, калі я сам гуляў у футбол, то пра такія ўмовы можна было толькі марыць.

Гэта ідэальныя ўмовы для старту трэнерскай кар'еры. Мне не трэба вывучаць клуб, уваходзіць у курс ўсіх спраў. Я ведаю сутнасць клубнай філасофіі і культуры. Мне не трэба разбураць, каб пабудаваць нешта новае. Мне наадварот трэба ўдасканальваць напрацоўкі папярэдніка. У нас у клубе пераемнасць.

Мяркую, мы добра ўкамплектаваныя ў гэтым сезоне. На змену гульцоў, якія пакінулі каманду, прыйшлі новыя, амбіцыйныя хлопцы. Хлопцы прагнуць давесці, што яны на многае здольныя. Не думаю, што мы слабейшыя, чым у мінулым сезоне. У нейкіх момантах, з пункту гледжання матывацыі, мы нават сталі мацнейшымі.

За апошні час мы вельмі паднялі планку патрабаванняў да сябе. Прывучылі нашых заўзятараў да таго, што мы здольныя на многае. На жаль, у мінулым годзе мы вельмі рана скончылі выступ у Лізе чэмпіёнаў. Мы разумеем, што мы вінаватыя перад нашымі заўзятарамі. У гэтым сезоне ў нас стаіць задача вярнуцца ў групу Лігі чэмпіёнаў. Будзем старацца яе выканаць», - сказаў Ермаковіч сайту uefa.com.

Першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў «Дэбрэцэн» - БАТЭ адбудзецца 29 ліпеня ў Вугоршчыне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках