2 траўня 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальніцу цэха «Гародняжылбуд» пасадзілі ў турму на тры гады

13
Начальніцу цэха «Гародняжылбуд» пасадзілі ў турму на тры гады

Былая начальніца цаглянага цэха ААТ «Гародняжылбуд» будавала сыну дом за кошт прадпрыемства.

Экс-начальніца пазбаўленая волі на тры гады і шэсць месяцаў з канфіскацыяй маёмасці, а таксама права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў. Суд прызнаў яе вінаватай у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, піша «Газета Слонімская».

Паводле абвінавачання, у 2012 годзе экс-начальніца дапамагала будаваць дом свайму сыну за кошт прадпрыемства. Пад падставай выканання рамонтных работ у сваім структурным падраздзяленні яна выпісвала неабходныя будаўнічыя матэрыялы, iншую маёмасць, частку якой у абыход закона перадавала сыну. Адначасна ў акты выкананых работ уносіліся ілжывыя звесткі аб тым, што гэтыя матэрыялы выкарыстаныя на патрэбы прадпрыемства. Не забывала вінаватая і пра знаёмых: яна наўмысна не адлюстроўвала ў бухгалтарскім уліку сапраўдную колькасць сыравіны і вырабленай з яе прадукцыі, ствараючы тым самым няўлічаныя лішкі, якімі распараджалася згодна са сваімі меркаваннямі. Агульная сума шкоды склала больш за 34 мільёнаў рублёў.

У судзе жанчына сваю віну не прызнала, патлумачыўшы свае супрацьпраўныя дзеянні тым, што збіралася ў будучыні ўсю казённую маёмасць, якая перададзеная сыну, вярнуць або выплаціць яе кошт. Знайшла сабе апраўданне і наконт знаёмых, сцвярджаючы, што нібыта аддавала ім бракаваную прадукцыю, якая не мае кошту. Аднак усе довады былі дбайным чынам правераныя і зняпраўджаныя бокам дзяржабвінавачвання.

Суд Гарадзенскага раёна прызнаў экс-начальніцу вінаватай. Не пагадзіўшыся з прысудам суда, яна падала касацыйную скаргу. Абласны суд скаргу абвінавачванай пакінуў без задавальнення, а прысуд - без зменаў. Прысуд увайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках