2 траўня 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве арыштавалі актывістаў за жоўта-блакітнае адзенне

12
У Маскве арыштавалі актывістаў за жоўта-блакітнае адзенне

У цэнтры Масквы затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці з Украінай.

У Маскве на Пушкінскай плошчы затрыманыя шасцёра ўдзельнікаў акцыі «Мы з табой, Украіна». Блізу 20 чалавек з жоўта-блакітнай сімволікай на адзенні сабралася а 17:30 на Пушкінскай плошчы без транспарантаў і сцягоў. Яны хацелі прайсці па левым баку Цвярской да Манежнай плошчы, аднак паліцыя тут жа пачала затрымліваць людзей у адзенні колеру ўкраінскага сцяга, пішуць «Грані».

«Расея вывела канцэпцыю тэрарызму на прынцыпова новы ўзровень, - гаворыцца ў звароце ініцыятараў акцыі. - Яшчэ ніхто не забяспечваў тэрарыстаў ракетнымі комплексамі, здольнымі збіць пасажырскі лайнер на вышыні 10 000 метраў. Сёння мы заклікаем усіх, хто разумее, да чаго вядзе агрэсія Расеі ва Украіне, устаць і выйсці - выйсці ў падтрымку не толькі Украіны, але і ўсяго свету».

З сакавіка гэтага года ўдзельнікі расейскага пратэстнага руху рэгулярна праводзяць акцыі салідарнасці з Украінай. У пачатку сакавіка ў цэнтры Масквы прайшлі антывайсковыя сходы з масавымі затрыманнямі і адміністрацыйнымі арыштамі. Прайшоў 15 сакавіка ўзгоднены шматтысячны «Марш свету». 1 траўня група актывістаў выйшла з украінскім сцягам на перакрытую Цвярскую вуліцу і спела гімн Украіны. У чэрвені грамадзянскія актывісты запісалі відэазварот да ўкраінцаў.

Украінскі МЗС у траўні выказаў падзяку «тысячам сумленных людзей Расеі, якія асуджаюць агрэсіўную мілітарысцкую палітыку расейскага кіраўніцтва», і асудзіў «брутальны пераслед расейскай паліцыяй сваіх жа грамадзян толькі за тое, што яны падтрымалі Украіну і публічна выказаліся за мір».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках