2 траўня 2024, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мэр» Берасця сыходзіць на пенсію

27
«Мэр» Берасця сыходзіць на пенсію

«Мэр» Берасця Аляксандр Палышанкоў 26 ліпеня заявіў журналістам аб сваёй адстаўцы.

Такую заяву мэр зрабіў пасля ўрачыстага адкрыцця дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў у дзень святкавання 995-годдзя горада, паведамляе сайт tomin.by.

«Мне споўнілася 65 гадоў. У мяне 50 гадоў агульнага працоўнага стажу. Я прапрацаваў на пасадзе мэра 10 гадоў. Перанёс сур'ёзнае захворванне і аперацыю, таму трэба сыходзіць. Пытанне аб маёй адстаўцы будзе вызначанае на пашыранай сесіі гарадскога Савета дэпутатаў, калі будзе занесенае пытанне аб зацвярджэнні новага старшыні гарвыканкама. Але здарыцца гэта пасля таго, як будзе прынятая пастанова аб прызначэнні майго пераемніка», - сказаў Аляксандр Палышанкоў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках