2 траўня 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі, як заўсёды заставацца складзістым і маладым

15
Навукоўцы распавялі, як заўсёды заставацца складзістым і маладым

Чарговы экспэрымент правялі навукоўцы на грызунах.

Даследчыкі выдалілі ў мышэй ген імуннай сістэмы FAT10, які адказвае за затрымку тлушчаў у арганізме.

Дык вось вынікі паказалі, што пры адсутнасці гена FAT10 мышы сталі больш есць, а маса іх цела альбо не мянялася наогул, альбо памяншалася і жыць яны сталі даўжэй, піша informing.ru.

Гэта дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што пашкоджанне гэтага гена можа выклікаць масу станоўчых эфектаў. Колькасць тлушчу ў арганізме паменшыцца, замарудзіцца працэс старэння, ды яшчэ і працягласць жыцця павялічыцца на 20%.

Адзін толькі момант выклікае ў спецыялістаў сумнеў - ужо занадта хударлявымі выглядаюць мышы. А як вядома, кожны арганізм марнуе шмат энэргіі на барацьбу з інфекцыямі. І тут як раз на дапамогу прыходзяць тлушчавыя запасы, якія ў грызуноў практычна адсутнічаюць.

Таму навукоўцам яшчэ трэба правесці шэраг экспэрыментаў і зразумець, як будуць паводзіць сябе паддоследныя мышы ў звычайным асяроддзі, а не ва ўмовах стэрыльнай лабараторыі.

Даследаваўшы гэтае пытанне, навукоўцы змогуць знайсці баланс паміж імуннай сістэмай і тлушчавымі запасамі спачатку сярод мышэй. І толькі потым сярод людзей.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках