Гаагскі суд: Расея павінна выплаціць $50 мільярдаў паводле справы ЮКАСа
25- 28.07.2014, 7:37
- 32,720
Трацейскі суд у Гаазе фактычна прызнаў нафтакампанію экспрапрыяванай.
Пра гэта газеце "Коммерсант" паведаміла крыніца, знаёмая працэсам.
Судовы працэс пачаўся ў 2005 годзе. У якасці пазоўніка выступала Group Menatep Limited (GML), якая прадстаўляе інтарэсы Леаніда Неўзліна, Уладзіміра Дубава.
GML патрабавала кампенсацыі $114 млрд, але крыніцы выдання сцвярджаюць, што суд ацаніў страты ў 50 мільярдаў даляраў ЗША. Акрамя таго, Расея павінна аплаціць выдаткі судовага працэсу ў суме $65 млн.
Выданне тлумачыць, што стораны дамовіліся не каментаваць сітуацыю аж да абвяшчэння вынікаў 28 ліпеня. Яны ўзялі час на азнаямленне з больш чым 500-старонкавым вердыктам, аднак Расея будзе ў кожным выпадку спрабаваць абскардзіць пастанову суда.
Міхаіл Хадаркоўскі ад працэсу дыстанцыяваўся, бо яшчэ ў 2005 годзе прадаў сваім партнёрам дзель у GML, якая тады стала кантраляваць 70,5% ЮКАСа.
Падчас суда, які доўжыўся амаль 10 гадоў, юрысты пазоўніка сцвярджалі, што прычынай падатковых патрабаванняў да ЮКАС было імкненне адабраць кампанію ў яе законнага ўладальніка. А той факт, што "Юганскнефтегаз" перайшоў пад кантроль "Роснефти" пацвярджае наўпроставую выгаду дзяржавы ад банкруцтва.
Расея цягам чатырох гадоў спрабавала даказаць, што Гаагскі суд не мае права разглядаць пазоў GML, а пасля 2009 сцвярджала, што для банкруцтва нафтавай кампаніі меліся законныя падставы, піша РБК.
Адвакаты, якія прадстаўлялі інтарэсы Расеі мяркуюць, што падставы для аспрэчвання прысуду ёсць. Па-першае, суд не ўлічыў адзін з артыкулаў Энэргахартыі, паводле якога пастанову аб падатковых спрэчках павінны прымаць урады краін, дзе зарэгістраваныя кампаніі (Расея, Вялікабрытанія і Кіпр), Па-другое, суд адмовіўся заслухаць спецыялістаў расейскага падаткаабкладання, наважыўшы разбірацца ў фіскальнай сістэме самастойна. Абаронцы паказваюць, што пры гэтым суд прызнаў адсутнасць у сябе экспэртызы ў гэтым пытанні.
Таксама суд не прыняў да ўвагі пастанову Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ) паводле двух такiх самых пазовах акцыянераў ЮКАСа аб справядлівай кампенсацыі Расеі за нявыплату падаткаў.
Выклікае сумневы ў расейскай стараны і прынятая судом методыка разліку страт. Выніковая сума $ 50 млрд уключае кошт 70,5% ЮКАСа на момант заканчэння конкурснай вытворчасці ў 2007 годзе плюс патэнцыйныя дывідэнды ў суіе $52 млрд, якія GML магла атрымаць у 2003-2007 гадах. Прызнаўшы, што дзеянні ЮКАСа ўсё ж маглі "часткова" прычыніцца да банкруцтва, суд вылічыў з атрыманай сумы 25%.