26 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі ідэолаг Гігін шукае заходні след у катастрофе «Боінга»

56
Лукашэнкаўскі ідэолаг Гігін шукае заходні след у катастрофе «Боінга»

Вадзім Гігін не ўважае Расею за вінаватую ў катастрофе на Данбасе.

Пра гэта ён піша ў артыкуле «Знаёмы почырк», апублікаваным на сайце БелТА.

«Жудасная катастрофа малайзійскага самалёта, якая адбылася на Украіне, шакавала. І выклікала велізарную колькасць разнастайных каментароў, па сутнасці, новы віток інфармацыйнай вайны паміж Захадам і Расеяй. Зрэшты, інфармацыі мінімум, а вось прапаганды дастаткова.

Не чакаючы хоць бы папярэдніх вынікаў міжнароднага расследавання, заходнія лідэры на самым высокім узроўні абвінавацілі ва ўсім Расею. Не будзем прытрымлівацца гэтага далёка не найлепшага прыкладу», - адзначае Вадзім Гігін.

Пасля гэтага ён падае шэраг прыкладаў з гісторыі, калі такія трагічныя падзеі выкарыстоўваліся, на ягоную думку, уладамі ЗША ў сваіх мэтах. Катастрофу «Боінга» Вадзім Гігін ставіць у адзін шэраг з імі.

«Магчыма, катастрофа малайзійскага «Боінга» сапраўды вынік жахлівай, трагічнай памылкі, выпадковасці. Магчыма... Хоць усе мы бачым, хто імкнецца атрымаць выгаду з гэтай бяды. І тое, што ўплывовыя дзяржавы, дзяржаўныя дзеячы выкарыстоўваюць гэтую трагедыю ў сваіх мэтах, у даслоўным сэнсе робяць палітыку на трупах - зусім не выпадковасць, а хутчэй фірмовы стыль, почырк, які занадта добра знаёмы. І, што самае сумнае, выключаць далейшых правакацый нельга», - падсумоўвае Гігін.

Нагадаем, у выніку катастрофы самалёта «малайзійскіх авіяліній» у Данецкай вобласці Украіны загінулі 298 чалавек - 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажу. Амерыканская выведка падала доказы датычнасці сепаратыстаў, якія дзейнічаюць ва Усходняй Украіне да абстрэлу «Боінга».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках