Азербайджанца прысудзілі да 17 гадоў за забойства ў Бірулёва
2- 28.07.2014, 15:37
- 7,202
Масгарсуд прысудзіў да 17 гадоў зняволення грамадзяніна Азербайджана Архана Зейналава.
Ён абвінавачваўся ў забойстве Ягора Шчарбакова, праз гэта ў 2013 годзе пачаліся беспарадкі ў маскоўскім раёне Бірулёва Заходняе, перадае BBC.
Гэты тэрмін ўсяго на год меншы за пакаранне, запытанае пракуратурай на стадыі спрэчак.
Паводле версіі следства, ноччу 10 кастрычніцкай 2013 Архад Зейналаў справакаваў канфлікт з 25-гадовым жыхаром Масквы Ягорам Шчарбаковым і падчас бойкі зарэзаў яго.
Забойства ў Бірулёва прычынілася спачатку да «народнага сходу», а потым да масавых беспарадкаў. Натоўп з больш чым 1000 чалавек пад верхаводствам нацыяналістаў і футбольных фанатаў накіраваўся да гандлёвага цэнтру «Біруза», пачаў біць вітрыны і спрабаваць падпаліць будынак.