5 траўня 2024, Нядзеля, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукі: Пасля кожнай залевы каналізацыйныя люкі ператвараюцца ў фантаны

5

Лівень рэгулярна выводзіць з ладу каналізацыю ў мікрараёне Прудок, камунальнікі пакуль не могуць справіцца з праблемай.

Мясцовыя жыхары даслалі ў рэдакцыю сайта charter97.org відэа, на якім знятая сітуацыя на вуліцы 1-ы Ураджайны завулак у прыватным сектары мікрараёна Прудок ў Гомелі адразу пасля проліўня.

«Прайшла залева. Гэта - каналізацыя. Увесь бруд лезе вонкі», - каментуе відэа за кадрам мясцовы жыхар, Канстанцін Судзілоўскі. Паводле ягоных слоў, пасля кожнай залевы ў гэтай невялікай нізіне каналізацыйныя люкі ператвараюцца ў «смярдзючыя фантаны», а шматразовыя звароты ў разнастайныя інстанцыі выніку не прынеслі. На відэа бачныя цэлыя рэкі вады ўздоўж жылых дамоў.

Журналіст сайта charter97.org звярнуўся ў аварыйную службу водаканала. Супрацоўніца службы паведаміла, што ў гэты момант яны «працуюць над гэтым пытаннем».

«Жыхары да нас таксама звярнуліся. Мы пакуль не ведаем прычыну затапленняў, але спадзяемся знайсці да канца гэтага тыдня», - сказала яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках