Amazon пачаў продаж тавараў, надрукаваных на 3D-друкарцы
6- 28.07.2014, 21:51
- 17,205
Кампанія Amazon запусціла інтэрнэт-краму для тавараў, надрукаваных на 3D-друкарцы.
Пра гэта паведамляе Agence France-Presse. Праз новую краму спажыўцы змогуць персаналізаванай такія тавары, як завушніцы, падвескі, лялькі і г.д.
Крама прапануе больш за 200 найменняў, у тым ліку нейлонавыя партманэты, васкавыя пячаткі і формы для печыва, піша gazeta.ru.
На думку Amazon, 3D-тэхналогія адкрывае новую эру ў продажы раздробных тавараў, дазваляючы ім стаць больш асабістымі і залучаючы спажыўцоў у працэс вытворчасці.