Расейскі жаўнер паказаў «Грады», з якіх абстрэльваюць Украіну
25- 29.07.2014, 8:34
- 54,569
Новыя фота сістэм залпавага агню на мяжы Расеі і Украіны выкладзеныя ў сацсетках.
Іх апублікаваў расейскі вайсковец Міхаіл Чугуноў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
Жаўнер паказаў фатаграфіі ўстановак «Град» з подпісам «Град» ва Украіну». Ён наведваў сваю старонку 29 ліпеня, а апошні запіс зроблены 14 ліпеня: «У горадзе Мілерава... Растоўская вобласць». Горад Мілерава знаходзіцца за 20 кіламетраў ад украінскай мяжы.
Акрамя гэтага, жаўнер з РФ падзяліўся са сваімі падпісантамі фатаграфіяй установак «Град» і самалёта Іл-76, які «прызначаны ў нас для перавозкі машын і нас, кіроўцаў, на мяжу...».
У ліпені Чугуноў атрымаў пазачарговую воінскую годнасць, піша УНІАН.
Нагадаем, вайскоўцы РФ прызналіся, што стаяць на мяжы з Украінай. Узброеныя сілы Расеі некалькі разоў імітавалі атаку на дзяржаўную мяжу Украіны. Украіна не раз заяўляла аб абстрэле пазіцый АТА з тэрыторыі Расеі.