26 красавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адам Міхнік: Перамовы з Пуціным - марнаванне часу

6
Адам Міхнік: Перамовы з Пуціным - марнаванне часу

Толькі згуртаваная пазіцыя супраць Пуціна можа стаць адказам на ўкраінскі крызіс.

"Крывадушнасць, глупства і маўчанне еўрапейскай інтэлектуальнай эліты, дзеячаў мастацтва, навукоўцаў і сродкаў масавай інфармацыі на фоне ўздыму таталітарных рэжымаў назаўжды застануцца сумнымі ўспамінамі аб ХХ стагоддзі. Еўропе ніколі не атрымаецца змыць з сябе ганьбу за тое, што яна заплюшчвала вочы на анэксію Аўстрыі, Чэхаславакіі і прыбалтыйскіх дзяржаў", - піша адзін з самых вядомых дзеячаў польскага антыкамуністычнага руху і былы галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza Адам Міхнік у матэрыяле, апублікаваным на старонках нямецкага выдання Die Welt (пераклад — Инопресса.ру).

Вось і сёння, на ягоную думку, "Еўропа зноў маўчыць з нагоды агрэсіўнай і імперыялістычнай палітыкі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Захад моўчкі трывае палітыку, што відавочным чынам парушае суверэнітэт іншых дзяржаў: Малдавіі, Латвіі, Грузіі і, вядома ж, перш за ўсё Украіны.

Такім чынам, Еўропа - асабліва ў Еўропе палітыкі і эканамічная эліта - паводзіць сябе так, нібы яна ўяўляе сабой вялікае перавыданне нейтральнай Швайцарыі". Аднак Еўропа, нагадвае праваабаронца," гэта зусім не вялізная Швайцарыя, менавіта на яе тэрыторыі пачаліся дзве крывавыя войны".

Таму цяпер еўрапейскія інтэлектуалы і журналісты абавязаныя, на думку Міхніка, "стаць тымі гусямі, якія, загагаталі на Капітоліі, выратавалі Рым". "Мы не павінны патрапіць на вуду старых ілюзій і абавязаныя пераадолець наш гэтак зручны для нас канфармізм. Мы абавязаны называць рэчы сваімі імёнамі", - піша ён.

Вайна на Украіне, прадаўжае праваабаронца, "трагічная, небяспечная і ганебная. Яна пачалася з акупацыі Крыму і доўжыцца дагэтуль, падсілкоўваецца правакацыямі на ўсходзе краіны. У той жа час у самой Расеі ўрад Пуціна займаецца прыцісканнем дэмакратычных свабод".

"Папушчальніцтва ў палітыцы ні да чаго не прывядзе", - падсумоўвае Міхнік. Пуцін, паводле ягоных слоў, "не з'яўляецца палітыкам еўрапейскага тыпу. Ужо цяпер можна сказаць, што ён адкрыў скрыню Пандоры, з якой выходзяць бандыты, безразважныя людзі і шавіністы, узбройваць якіх самым сучасным узбраеннем злачынна".

"Менавіта з гэтай прычыны мы, галоўныя рэдактары еўрапейскіх СМІ, патрабуем ад кіраўнікоў дзяржаў Еўрапейскага звязу спыніць агрэсіўную палітыку расейскага прэзідэнта Пуціна. Досвед паказвае, што перамовы з Пуціным – гэта марнаванне часу датуль, пакуль Еўропа не будзе весці іх згуртавана і рашуча. Пуцін не цырымоніцца са слабымі і бесхрыбетнымі апанентамі", адзначыў Міхнік. А менавіта так ён цяпер і бачыць ЕЗ. "Апошні толькі і займаецца тым, што дыскутуе, у той час як Пуцін пераступае адную "чырвоную рысу" за іншай. Толькі згуртаваная пазіцыя супраць Пуціна можа стаць адказам на ўкраінскі крызіс", - запэўнівае Міхнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках