2 траўня 2024, Чацвер, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях АДКБ

4
Беларускія вайскоўцы ўдзельнічаюць у вучэннях АДКБ

У Кыргызстане пачынаюцца вучэнні дзяржаў-чальцоў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.

У іх возьме ўдзел і міратворчая рота 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі. Яе даставіў на палігон 27 ліпеня вайскова-транспартны самалёт Іл-76МД, піша БелаПАН.

Вучэнні "Непарушнае братэрства - 2014" пройдуць 29 ліпеня - 1 жніўня. Іх тэма: "Падрыхтоўка і вядзенне аперацыі для падтрымкі міру Калектыўнымі міратворчымі сіламі (КМС) АДКБ у Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі". Акрамя гаспадароў навучальнага цэнтра і беларусаў, выконваць вучэбна-баявыя задачы будуць міратворчыя падраздзялення з Арменіі, Казахстана, Расеі і Таджыкістана.

Мэты вучэнняў: павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння паміж міратворчымі кантынгентамі КМС АДКБ, удасканаленне палявой вывучкі асабовага складу, атрыманне камандзірамі і службовымі асобамі ўсіх узроўняў практыкі падрыхтоўкі і аперацый і кіравання кантынгентамі КМС АДКБ пры выкананні задач міратворчай дзейнасці, а таксама даследаванне арганізацыйна-штатнай структуры КМС АДКБ.

Сярод вучэбна-баявых задач, якія трэба будзе выканаць міратворцам шасці краін, - нясенне службы на блок-посце, вызваленне закладнікаў, суправаджэнне гуманітарнага грузу, супрацьдзеянне масавым беспарадкам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках