2 траўня 2024, Чацвер, 3:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Накрутка ў бульбе фры ў менскім «Макдональдсе»

30

Мянчук прыйшоў перакусіць і ледзь не страціў зуб.

Пра гэты інцыдэнт сайту charter97.org распавёў сталы чытач, лекар ультрагукавой дыягностыкі адной са сталічных клінік.

«Учора а 15:23 у «Макдональдсе» каля станцыі метро «Пушкінская» набыў каву і два вялікіх пакункі бульбы фры. Ня гледзячы ў пакунак, закінуў рэшткі змесціва ў рот - і ледзь не зламаў зуб накруткай. Калі б на маім месцы было маленькае дзіця, то адбылася б аспірацыя іншароднага прадмета, а як следства - асфіксія, гэта значыць удушэнне. Калі ўжо такое здараецца то, хай бы хоць на пакунку папярэджвалі, што ўнутры могуць быць іншародныя прадметы, за якія кампанія не нясе адказнасці. Бульбу, якую ўручылі мне замест прабачэнняў, вярнуў мэнэджару, каб ні ў каго не вылічылі з заробку. Пазней напісаў у кампанію ліст з выкладаннем таго, што адбылося, але адказу пакуль няма», - адзначыў ён.

Варта адзначыць, што нашыя чытачы і раней паведамлялі аб іншародных смяротна небяспечных прадметах у прадуктах харчавання. Так, напрыклад, адзін з іх выявіў цвік у хлебе, набытым на Каляды.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках