26 красавiка 2024, Пятніца, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шакавальнае відэа: Пагоня за п'яным шоферам

31

Інспектары ДАІ вымушаныя былі ўжыць табельную зброю.

Відэа пагоні апублікавала прэс-служба ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Учора супрацоўнікамі ДАІ рэгіёну быў затрыманы нецвярозы кіроўца седлавога цягача.

А 8 вечара ў дзяжурную частку Зэльвенскага РАУС паступіла інфармацыя аб ДТЗ у раённым цэнтры. Кіроўца вялікагрузнага аўтамабіля на вуліцы Шасэйная пры выездзе са стаянкі пашкодзіў «Хундай», што стаяў, і з месца здарэння ўцёк. Праз 15 хвілін у міліцыю патэлефанаваў уладальнік «Мэрсэдэса», які паведаміў, што ягоны аўтамабіль, які знаходзіўся на ўзбочыне, недалёка ад вёскі «Елка» Зэльвенскага раёна зачапіла «Сканія», якая праязджала міма.

Інфармацыя аб аўтамабілі вінаватага ДТЗ была аператыўна перададзеная ўсім бліжэйшым нарадам.

Пад 9 гадзін вечара на 61 кіламетры аўтадарогі «Баранавічы-Гародня» ў поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапіў седлавы цягач, які магчыма быў датычны да аварый, якія адбыліся на тэрыторыі Зэльвенскага раёна. Інспектары паспрабавалі спыніць «Сканію», аднак яе кіроўца праігнараваў патрабаванні аб прыпынку і паспрабаваў схавацца. Пачаўся пераслед. Рухаючыся ў накірунку горада Менска кіроўца вялікагруза выконваючы абгон сутыкнуўся з «Фольксвагенам», які рухаўся ў гэтым жа накірунку тым самым учыняе трэцяе ДТЗ.

Не звяртаючы ўвагі на неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца, гружаная легкавымі аўтамабілямі «Сканія» прадоўжыла рух. Віляючы з аднаго боку на другі, ігнаруючы знакі і дарожную разметку парушальнік падпарадкоўвацца законным патрабаванні не хацеў.

Інспектары прынялі пастанову ўжываць табельную зброю. Толькі дзякуючы прыцэльным стрэлаў на 183 кіламетры аўтадарогі «Берасце-Менск-мяжа Расейскай федэрацыі», фура была спыненая, а яе кіроўца быў затрыманы.

Ім быў 30-гадовы жыхар сталіцы, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Паводле вынікаў медыцынскага агляду, праведзенага ў Слонімскай раённай лякарні, канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры парушальніка склала 1,94 праміле.

Даючы тлумачэнні, ён растлумачыў, што перад пераследам выпіў гарэлкі, бо стаміўся ў дарозе і хацеў расслабіцца.

Для далейшага разгляду мужчыну даставілі ў Слонімскі РАУС.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках