2 траўня 2024, Чацвер, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складзе ў Менску знайшлі сем тысяч бутэлек нелегальнага каньяку

17
На складзе ў Менску знайшлі сем тысяч бутэлек нелегальнага каньяку

Кошт сканфіскаванай прадукцыі склаў звыш 465 мільёнаў беларускіх рублёў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

«Падчас правядзення аперацыйна-праверачных акцый наконт сфальсіфікаванай спіртовай прадукцыі супрацоўнікамі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Заводскага РУУС сталіцы ў адным з складскіх памяшканняў быў выяўлены факт захоўвання алкагольнай прадукцыі замежнай вытворчасці з парушэннямі устаноўленых санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Супрацоўнікамі міліцыі было знойдзена і сканфіскавана больш за 7 тысяч бутэлек каньяку агульным аб'ёмам 3541,5 літра. Кошт сканфіскаванай прадукцыі склаў звыш 465 мільёнаў беларускіх рублёў», - гаворыцца ў паведамленні.

Матэрыял накіраваны ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна Менска для разгляду і прыняцця пастановы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках