27 красавiка 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілій Уткін: Трэба баяцца, што ў Расею ніхто не прыедзе на ЧС-2018

20
Васілій Уткін: Трэба баяцца, што ў Расею ніхто не прыедзе на ЧС-2018

Заўзятары могуць байкатаваць чэмпіянат свету ў футболе ў Расеі.

Вядомы тэлекамэнтатар Васілій Уткін у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаў меркаванне наконт магчымага пазбаўлення Расеі чэмпіянату свету 2018 года.

"Як вы ведаеце, чэмпіянат свету ніхто ні ў каго ніколі не адбіраў. І наўрад адбярэ гэтым разам. Зрэшты, баяцца трэба не гэтага, а таго, што да нас ніхто не прыедзе.

Успомніце, як заходнееўрапейскія краіны пільна ставіліся да Украіны, якая брала "палову" Еўра-2012. Колькі хадзіла чутак, што Украіна не здольная зладзіць турнір, што там расізм. Прыехалі. Паглядзелі. Выявілася, усё тут нармальна. Але іншая рэч, што прыехала сапраўды мала люду", - сказаў Васілій Уткін.

Фота: LiveSport.Ru

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках