2 траўня 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квенцін Таранціна выпусціць новую версію фільма «Забіць Біла»

2
Квенцін Таранціна выпусціць новую версію фільма «Забіць Біла»

Фільм злучыць у сабе дзве папярэднія часткі стужкі і ўвядзе новыя сцэны.

Адданыя прыхільнікі творчасці Квенціна Таранціна даўно чакаюць выхаду новай версіі фільма "Забіць Біла" пад назвай Kill Bill: The Whole Bloody Affair, якая злучыць у сабе дзве папярэднія часткі стужкі і ўключыць новыя сцэны. Яе выхад быў запланаваны спачатку на 2009 год, потым на 2014-ы, затым Квенцін хацеў выпусціць адмысловую DVD-версію, а цяпер з'явілася новая афіцыйная інфармацыя. На нядаўнім фестывалі Comic Con знакаміты рэжысёр заявіў, што выпусціць фільм у 2015 годзе, піша segodnya.ua.

"Першапачаткова гэта павінен быў быць адзін фільм, да якога я таксама напісаў мноства анімэ-сцэн. Японская анімэ-студыя IG сказала нам, што мы не зможам скончыць своечасова і ўключыць 30-хвілінны адрэзак з гэтымі сцэнамі ў стужку. Я адказаў "окей". І далей пачынаецца мая любімая частка. Крыху пазней, калі супрацоўнікі гэтай студыі пачулі нашы размовы аб стварэнні Kill Bill: The Whole Bloody Affair, яны наважылі ўзяцца за гэта і нават аплаціць стварэнне гэтай часткі. Акрамя таго, кампанія The Weinstein Company і я не раз казалі пра тое, што фільм усё ж павінен калі-небудзь выйсці. Дакладна не ў гэтым годзе, але на працягу наступнага года ў абмежаваным пракаце дакладна", - заявіў ён.

Фільм Kill Bill: The Whole Bloody Affair будзе самай доўгай з існуючых частак - яго працягласць складзе 247 хвілін. У яго ўвойдуць усе галоўныя падзеі з першай і другой частак стужкі, а таксама 30-хвілінная анімэ-сцэна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках