2 траўня 2024, Чацвер, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лонданскі хмарачос «Агурок» выстаўлены на продаж

1
Лонданскі хмарачос «Агурок» выстаўлены на продаж

Самы вядомы лонданскі хмарачос выстаўлены на продаж.

40-павярховы лонданскі хмарачос "Сэнт-Мэры Экс 30", больш вядомы як "Агурок" (the Gherkin), выстаўлены на продаж. Як чакаецца, цікавасць да яго праявяць інвестары з Кітая ды іншых краін Азіі, а таксама з ЗША.

Паводле ацэнак агенцтва нерухомасці Savills, будынак у фінансавым цэнтры Лондана можа быць прададзена за 650 млн фунтаў (1,1 млрд даляраў).

Як паведаміў BBC прадстаўнік Savills, у спецыялізаваных СМІ ўжо з'явіліся аб'явы аб продажы будынка, таксама быў створаны адмысловы інтэрнэт-сайт для рэгістрацыі патэнцыйных інвестараў.

Найбольшая цікавасць да куплі чакаецца ад кітайскіх, ганконгскіх, сінгапурскіх і амерыканскіх інвестараў.

Пасля правядзення шэрагу кантрольных мерапрыемстваў будзе адабраная альбо адна заяўка, альбо адразу некалькі. Гэта павінна здарыцца да канца верасня або да пачатку кастрычніка.

Крэдыторы перадалі "Агурок" у конкурсную ўправу пасля таго, як адзін з яго ўладальнікаў быў прызнаны банкрутам.

Нямецкая фірма IVG Immobilien, якая валодала будынкам супольна з прыватнай кампаніяй Evans Randall, абвясціла аб банкруцтве ў мінулым годзе.

Хоць Evans Randall заяўляла пра гатоўнасць набыць увесь хмарачос, ёй не ўдалося ўзгадніць свой план з IVG.

Сімвал Лондана

Будынак быў пабудаваны ў 2001-2004 гадах паводле праекту знакамітага брытанскага архітэктара сэра Нормана Фостэра. Кошт будаўніцтва склаў амаль 400 млн даляраў.

Хмарачос вышынёй у 180 метраў быў спраектаваны такім чынам, што ён спажывае удвая менш электраэнэргіі, чым іншыя пабудовы такога тыпу. У сувязі з гэтым яго часта называюць "экалагічным хмарачосам".

"Агурок" уважаецца за адзін з сімвалаў Лондана і адзін з самых вядомых узораў сучаснай архітэктуры.

У 2004 годзе праект будынка атрымаў штогадовую прэстыжную прэмію Джэймса Стырлінга, якую ўручае Каралеўскі інстытут брытанскіх архітэктараў.

У "Сэнт-Мэры Экс 30" размяшчаецца лонданская штаб-кватэра кампаніі Swiss Re, якая сёння з'яўляецца яго галоўным арандатарам.

Фота: AFP

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках