3 траўня 2024, Пятніца, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-мэнэджарка Facebook выбачылася за таемны эксперымент над карыстальнікамі

5
Топ-мэнэджарка Facebook выбачылася за таемны эксперымент над карыстальнікамі

«Мы не хацелі вас засмучаць», - звярнулася Шэрыл Сэндбэрг да карыстальнікаў.

Аперацыйная дырэктарка сацыяльнай сеткі Facebook Шэрыл Сэндбэрг выбачылася за патаемны псіхалагічны эксперымент над карыстальнікамі, піша Газета.Ru са спасылкай на The Wall Street Journal.

Са слоў топ-мэнэджара амерыканскай кампаніі, эксперымент быў стандартным працэсам для даследчых кампаній, якія займаюцца тэставаннем розных прадуктаў, але карыстальнікам дрэнна патлумачылі сутнасць праекта. Менавіта за гэта Сэндбэрг і папрасіла прабачэнне. «Мы не хацелі вас хваляваць», - звярнулася яна да карыстальнікаў.

Газета адзначае, што гэта першы публічны каментар кіраўніцтва Facebook пасля таго, як у СМІ з'явілася інфармацыя аб таемным эксперыменце кампаніі. Тэст праводзіўся ў 2012 годзе і закрануў амаль 700 тысяч карыстальнікаў. Даследаванне сацсетак выклікала вельмі негатыўную рэакцыю грамадскасці.

«Мы ўспрымаем пытанні абароны асабістай інфармацыі і бяспекі сапраўды вельмі сур'ёзна», - дадала Сэндбэрг.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках