3 траўня 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расмусэн: Ніхто не хоча вяртання да «халоднай вайны»

15
Расмусэн: Ніхто не хоча вяртання да «халоднай вайны»

Генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Расею змяніць курс у дачыненні да Украіны.

Пра гэта ён заявіў у сераду ў Бэрліне пасля сустрэчы з федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе ЕС-плюс.

«Расейскія дзеянні пагражаюць міру і стабільнасці, якія мы пабудавалі пасля падзення Бэрлінскай сцяны. І дазвольце мне падкрэсліць: ніхто не хоча вяртання Еўропы да часоў халоднай вайны», - сказаў Генеральны сакратар NATO.

«Таму я заклікаю Расею змяніць яе курс і пачаць доўгі працэс аднаўлення даверу, які яна страціла», - дадаў ён.

Расмусэн таксама яшчэ раз падкрэсліў важнасць таго, каб усе краіны-чальцы NATO не забывалі аб адказнасці за бяспеку, і ўкладвалі патрэбныя сродкі ў яе забеспячэнне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках