3 траўня 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё для войска, усё для перамогі (Відэа)

11

Жыхар вёскі Пістынь Косаўскага раёна Пётр Траццяк перадасць батальёну «Айдар» свой бронетранспарцёр.

Падарунак байцам павінен даставіць мэр Івана-Франкоўска Віктар Анушкевічус.

«Ён (БТР - НБН) будзе запакаваны бронекамізэлькамі, прадуктамі харчавання і гуманітарнай дапамогай для вайскоўцаў», - цытуе старшыню каардынацыйнай цэнтра хуткага рэагавання, дэпутата абласной рады Юрыя Раманюка «Курс».

Адзначым, бронетранспарцёр, які перададуць байцам батальёна «Айдар», - уласнасць прадпрымальніка з вёскі Пістынь Косаўскага раёна Пятра Траццяка. Ён купіў БТР у 2012 годзе на аўкцыёне ў Хмяльніцкім.

«Ён павінен быў ісці на ламачча, мне стала шкада яго. Я сказаў, што куплю яго, калі будуць дакументы. Пасля гэтага мне зрабілі дакументы на 10 гадоў з даверанасцю на права продажу. Аформілі 2013 годам, хоць БТР выраблены недзе ў 80-х гадах», - распавёў спадар Траццяк.

Ён таксама дадаў, што пры куплі бронемашына была без баявой вежы, у занядбаным стане. Пасля спадар Траццяк адрамантаваў яе, а калі пачаліся баявыя дзеянні на Усходзе Украіны, наважыў падарыць украінскім вайскоўцам.

«Я праз Інтэрнэт выйшаў на Міністэрства абароны Украіны з прапановай перадаць БТР батальёну «Айдар». Пасля гэтага намеснік камандзіра батальёна звязаўся з мэрам Івана-Франкоўска Віктар Анушкевічусам», - дадаў мужчына.

Цяпер разглядаецца пытанне транспартавання БТРа на Усход.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках