3 траўня 2024, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анфіса Чэхава распавяла аб пустых крымскіх цягніках

16

Расейская актрыса і тэлевядоўца Анфіса Чэхава адправілася разам са сваім партнёрам Гурамам Баблішвілі ў Крым на гастролі са спектаклем «Калі мужа няма дома».

Да акупаванага Расеяй Крыму акцёры наважылі дабрацца на цягніку, пра што Анфіса паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram. Зорка прызналася, што яны з мужам былі вельмі здзіўленыя, калі ўбачылі, што знаходзяцца ў цягніку адны - з ейных слоў, пасажыраў, якія едуць на паўвыспу праз Украіну, акрамя іх больш няма.

«Селі ў цягнік на Крым, пасажыраў акрамя нас, якія едуць праз Украіну, нікога... Правадніца кажа, праз мяжу не прапускаюць мужчын да 65 і жанчын да 35. Я пасую паводле іхных крытэраў, Гурам не надта... Спадзяемся неяк праткнуцца))) у цягніку няма вагона-рэстарацыі і правадніца наракае, што, мусібыць, і цягніка неўзабаве не будзе», - піша Анфіса ў сваім фотадзённіку.

Праз некалькі гадзін пасля апублікавання паведамлення аб крымскім цягніку, Анфіса наважыла патлумачыць сваю пазіцыю і зрабіла яшчэ адну заяву:

«Дарагія мае падпісчыкі, так ужо выпала, што мае гастролі пройдуць у Крыме, Украіне і на поўдні Расеі. Мы едзем туды радаваць і весяліць гледача з пацешнай камедыяй становішчаў «Калі мужа няма дома», і я меруся рэгулярна выкладаць нататкі. Кожны, хто стане ладзіць пад маімі запісамі палітычны сметнік, распаўсюджваючы негатыў, злосць, нянавісць... будзе адпраўлены ў блок! Мой інстаграм не месца для сварак і віртуальных баёў! Хочаце жыць, абвінавачваючы ўсіх вакол, ненавідзець суседзяў і нема іх лаяць... калі ласка, толькі рабіце гэта на сваіх старонках і ў сваім жыцці!

Я люблю Украіну, люблю Расею і люблю наш свет, супярэчлівы, невытлумачальны, але які дае максімум любові, шчасця і асалоды таму, хто здольны іх прыняць, хто настроены на пазітыўныя вібрацыі, думае сваёй галавой і адчувае сваім сэрцам! Ва ўсіх нашых бедах вінаватыя мы самі, а не суседзі! Мы самі выбіраем бачыць ва ўсім негатыў і ненавідзець, замест таго, каб любіць! Я не хачу штораз пісаць адны і тыя ж нататкі і прасіць вас, благаць, не ладзіць на маёй старонцы нацыянальную варажнечу!», - піша акторка.

Вядома, што пасля выступу ў Феадосіі зорная пара адправіцца са спектаклем у Мікалаеў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках