3 траўня 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнтка Латвіі: У NATO сплю напалову спакойна

4
Экс-прэзідэнтка Латвіі: У NATO сплю напалову спакойна

Паводзіны прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на міжнароднай арэне выходзіць за агульнапрынятыя рамкі.

Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "900 сэкундаў" на LNT заявіла экс-прэзідэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга, паведамляе Укрінформ.

"Уяўленне Пуціна аб міжнародных стасунках радыкальна адрозніваецца ад агульнапрынятага разумення", - пераказваюць ейныя словы латвійскія СМІ.

На думку экс-прэзідэнткі, "сітуацыя з Пуціным" высвятляецца, і нават заходнія лідэры, якія хочуць больш шчыльнага супрацоўніцтва з Расеяй, вымушаныя прызнаць, што існуюць праблемы.

У той жа час Віке-Фрэйберга падкрэсліла важнасць сяброўства Латвіі ў NATO. Паводле ейных слоў, калі б краіна не ўступіла ў Альянс, то не здолела б сябе абараніць. Латвіі не давялося б разлічваць і на дапамогу іншых краін, дадала яна.

Інтэграцыя ў NATO заахвоціла Латвію да таго, каб упарадкаваць узброеныя сілы і разгледзець шэраг важных пытанняў. "Дзякуй Богу, гэта здарылася. Я магу хоць бы напалову спаць спакойна", - прызналася экс-прэзідэнтка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках