3 траўня 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі грамадзянка Украіны стала дэпутаткай Еўрапарламента

2
Упершыню ў гісторыі грамадзянка Украіны стала дэпутаткай Еўрапарламента

Украінка перамагла ў выбарах ад кіроўнай кааліцыі Вугоршчыны - альянсу "Фідэс" і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

Як стала вядома, упершыню ў гісторыі існавання еўрапейскіх інстытутаў дэпутатам Еўрапарламента была абраная украінка - паводле паходжання і грамадзянства.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

Ёю стала прадстаўніца замежных вугорцаў, выкладчыца Закарпацкага вугорскага інстытута Андрэя Бачкор, якая перамагла ў выбарах ад кіроўнай кааліцыі Вугоршчыны - альянсу "Фідэс" і Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. Яна была дзевятай у выбарчым спісе альянсу.

Закарпацкія СМІ адзначаюць, што Бачкор не толькі мае ўкраінскі пашпарт, але і пражывае ва Украіне, а менавіта ў горадзе Берэгава (Закарпацкая вобласць). Відавочна, што, акрамя ўкраінскага, яна мае і вугорскае грамадзянства - гэтая практыка даволі распаўсюджаная сярод прадстаўнікоў вугорскай меншасці ва Украіне.

"Я планую працаваць у Брусэлі, каб спрыяць інтэграцыі Украіны ў Еўрапейскі Звяз, а таксама выказваць інтарэсы вугорскай грамады Закарпацця", - адзначыла Андрэя Бачкор.

Як вядома, вугорцы, якія пражываюць ва Украіне і якія маюць падвойнае грамадзянства, на вугорскіх выбарах могуць галасаваць на тэрыторыі Украіны - выбарчыя ўчасткі былі размешчаныя ў вугорскіх консульствах ў Берэгава і Ужгарадзе.

Вугорская кіроўная кааліцыя на мінулых выбарах у ЕП падала замежным вугорцам два месцы ў прахадной частцы спісу - на дзесятым месцы быў таксама Андар Дэлі са Злучнасці вугорцаў Ваяводзіны (Сербія)...

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках