3 траўня 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці будуюць «Яцвяга»

3

Аматары ранняга сярэднявечча з музея жывой гісторыі «Панямонскае гарадзішча» будуюць судна з ганарлівым назовам «Яцвяг».

Будаўніцтва прымеркавана да суднаходнага фестывалю культуры ранняга сярэднявечча "«З варагаў у грэкі», які пройдзе 21-27 верасня ў Бярозаўцы, Мастах і Гародні.

Будаўніцтва ідзе на ўсе застаўкі, паведамілі charter97.org карабельнікі, учора ўжо прайшла першая прымерка шпангоўтаў. На фестывалі будзе поўнае зануранне ў гісторыю: сярэднявечныя базары, спаборніцтвы, флот, выступ гуртоў «HardWood» і «Spiritual Seasons».

«Панямонскае гарадзішча» - гэта ўнікальная праграма аднаўлення побыту народаў, якія пражывалі на сучаснай тэрыторыі Беларусі ў IX-ХII стст.

«Яцвяг» названы ў гонар старажытнага балцкага народа яцвягаў. Да XVII стагоддзя яны засялялі міжрэчча Наровы і Нёмана, пасля чаго яны «расцерушыліся» сярод беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках