3 траўня 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

HSBC: Расея ўвайшла ў тэхнічную рэцэсію

6
HSBC: Расея ўвайшла ў тэхнічную рэцэсію

Эканамісты з HSBC сцвярджаюць, што ў выніках першага паўгоддзя краіна апынулася ў тэхнічнай рэцэсіі.

Тэхнічная рэцэсія азначае адмоўную дынаміку БУП у квартальным вымярэнні два кварталы запар. Афіцыйных звестак аб БУП за чэрвень і II квартал яшчэ няма. Аднак аналітыкі HSBC прагназуюць, што расейская эканоміка ўжо скацілася ў тэхнічную рэцэсію ў выніку першага паўгоддзя, паведамляе РБК.

Індэкс PMI сэктара паслуг ад HSBC у чэрвені вырас да 49,8 бала і застаўся ніжэйшым за крытычны ўзровень 50 балаў, які размяжоўвае рост і спад справовай актыўнасці. Індэкс аб'ёмаў вытворчасці склаў 50,1 бала пасля травеньскіх мінімальных за пяць гадоў 47,1 бала на фоне малаважнага росту аб'ёмаў вытворчасці ў апрацоўчых галінах у чэрвені.

"У мінулым (прынамсі, з 2005 года) было заўсёды так, што штоквартальны індэкс PMI у сярэднім ніжэйшы за крытычную адзнаку 50,0 бала быў параўнальны з падзеннем БУП на сэзонна згладжанай квартальнай аснове", - сказаў эканаміст HSBC ў справах Расеі і краін СНД Арцём Бірукоў.

У HSBC прагназуюць пагаршэнне сітуацыі ў III і IV кварталах. "На фоне вычарпанага эфэкту базы, мы, мабыць, убачым адмоўныя тэмпы росту БУП (год да года) у III і IV кварталах сёлета. На жаль, нядаўні ўсплёск геапалітычнай напружанасці на фоне супрацьстаяння Расеі і Украіны, мусібыць, будзе яшчэ доўга пераважаць над ростам прыватных інвестыцый у асноўны капітал у Расеі. Гэта будзе перашкаджаць аднаўленню эканомікі ў 2014-2015 гадах, нягледзячы на значную суму інвестыцый, чаканую ў выніку газавага пагаднення паміж Расеяй і Кітаем", - мяркуе Бірукоў.

Фота: Fotobank/Getty Images

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках