3 траўня 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Neue Zuercher Zeitung: што рабіць з расейскімі СМІ

25
Neue Zuercher Zeitung: што рабіць з расейскімі СМІ

Праз гадзіну пасля закрыцця выбарчых участкаў ва Украіне 25 траўня ў навінах расейскага "Першага канала" паказалі цікавы сюжэт.

З экрана тэлевізара вядучая каментавала дыяграму, нібыта "інфармацыю, якая з'явілася некалькі хвілін таму на сэрвэры ўкраінскага Цэнтрвыбаркама" і якая паказвае, што праварадыкал Дзмітрый Яраш атрымлівае 37% галасоў выбарцаў і абыходзіць Пятра Парашэнку з ягонымі 29%, які быў відавочным фаварытам.

Гэта, прадаўжае паведамляць вядоўца, "вельмі дзіўна, паколькі гэты вынік цалкам супярэчыць экзіт-полам сацыялагічных інстытутаў, якія прагназавалі першае месца (56%) Парашэнку і другое (13%) - Цімашэнцы". Паказаны ў навінах вэб-сайт, піша аглядальнік швайцарскага выдання Neue Zuercher Zeitung Рудольф Гэрман, быў "фальшыўкай: гэта відавочна з няправільнага напісання ініцыялаў кандыдата ў прэзідэнты Украіны Сяргея Цігіпка".

"Можна толькі здагадвацца, як гэтая дыяграма трапіла ў праграму", - адзначае журналіст. Напраўду Яраш, які ўзначальвае "Правы сектар" - паводле сцвярджэння расейскіх СМІ, увасабленне "фашысцкай пагрозы ва Украіне" - як паводле звестак экзіт-полаў, так і паводле афіцыйных звестак набраў менш за 1%. Аднак гэта супярэчыла агульнай карціне таго, што расейскія СМІ распавядалі пра Украіну. А фальшывая дыяграма з якой перамагае нацыяналіст Ярашам, упэўнены журналіст, была "выдатным спосабам зробленая так, каб у галовах у расейскіх тэлегледачоў на доўгі час засталася патрэбная карцінка".

"Тым не менш, расейскія СМІ прадаўжаюць заставацца самай важным крыніцай інфармацыі не толькі ў Расеі, але і сярод шырокіх слаёў расейскамоўнага насельніцтва Усходняй Украіны, - канстатуе Гэрман - І ў любым выпадку паміж імі адбываецца пэўнае ўзаемадзеянне ў дачыненні да ўспрымання Кіева".

У сувязі з гэтым, працягвае Гэрман, перад украінскімі ўладамі паўстае пытанне: што рабіць з расейскімі СМІ, якія адкрыта распаўсюджваюць дэзінфармацыю. Асабліва актуальная гэтая праблема ў цяперашняй напружанай і падобнай да ваеннай сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Ці мае Кіеў права "выключыць" расейскія каналы ва Украіне, апраўдаўшы гэта інтарэсамі нацыянальнай бяспекі? Прадстаўнік АБСЕ у пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч дае адмоўны адказ: "Без адпаведнай законнай падставы блакаванне праграм будзе разглядацца як цэнзура, нацыянальная бяспека не можа служыць аргументам для абмежавання свабоды СМІ. Дзяржаўная прапаганда і распальванне нянавісці з'яўляюцца прыкрымі феноменамі, аднак на іх трэба рэагаваць сустрэчнымі аргументамі ".

Няма дакладнага адказу на гэтае пытанне і ў супрацоўнікаў кіеўскага "Інстытута медыяправа" Ігара Разкладая і Таццяны Сямілетка. "Вельмі цяжка знайсці баланс паміж правам на свабоду СМІ і абаронай ад дэзінфармацыі", - заўважылі юрысты.

Галоўная праблема ў гэтай сітуацыі, кажа Разкладай, палягае ў тым, што "ні Украіна, ні міжнародная супольнасць не былі гатовыя да таго, што СМІ будуць граць ролю дзяржаўнага прапагандыста". Украіна - асаблівы выпадак, паколькі валоданне як украінскай, так і расейскай мовай робіць магчымым уплыў замежных, у гэтым выпадку расейскіх, СМІ.

Юрысты выказваюцца і супраць таго, каб "выразаць" з вяшчання расейскіх тэлеканалаў навінавыя блокі. На іх думку, часцяком недаацэненыя "мыльныя оперы" таксама здольныя на доўгатэрміновы ўплыў: украінскія серыялы праз нястачу фінансавання здымаюць рэдка, расейскія ж адлюстроўваюць расейскі погляд на свет, істотна адрозніваюцца. У прыватнасці, расейскія серыялы часта "зараджаныя" светапоглядам, які дэманструе імперскую веліч расейскай нацыі і высакамернае стаўленне да іншых народаў, мяркуе Харкаўская праваабаронца Людміла Клачко.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках