3 траўня 2024, Пятніца, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею прызналі вінаватай згодна з пазовам Грузіі

9
Расею прызналі вінаватай згодна з пазовам Грузіі

Еўрапейскі суд у правах чалавека ў Страсбургу задаволіў скаргу Грузіі на масавую дэпартацыю яе грамадзян з Расеі ў 2006 годзе.

Суд задаволіў ключавыя пазіцыі скаргі, паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы».

У пастанове суда гаворыцца пра скаардынаваную палітыку Расеі аб высылцы грузінаў восенню 2006 года.

Як сказана ў пастанове, Масква парушыла цэлы шэраг палажэнняў Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, у прыватнасці, забарону на выкарыстанне катаванняў і на бесчалавечны зварот, забарону на масавую высылку замежнікаў, парушыла права на асабістую недатыкальнасць. Згодна з пастановай ЕСПЧ, пацярпелыя грамадзяне Грузіі ўтрымліваліся пад вартай без законных падстаў і былі пазбаўлены права на судовае разбіральніцтва.

Пры гэтым суд адмовіў у скарзе на парушэнні парадку высылкі і права на недатыкальнасць прыватнага і сямейнага жыцця, а таксама правы на ўласнасць. Менавіта на гэтыя адмовы звяртаюць увагу ў Мінюсце Расеі. Пра рашэнне паводле ключавых пытанняў скаргі ў паведамленні ведамства не гаворыцца.

У Грузіі лічаць масавую высылку сваіх грамадзян з РФ рэакцыяй на арышт у Тбілісі чатырох расейцаў, якія падазраваліся ў шпіянажы. Паводле звестак ў выніку судовых пастаноў быў высланы з краіны 2681 грамадзянін Грузіі, а яшчэ больш за тысячу вымусілі пакінуць Расею без суда. Вядомыя факты смерці людзей у спецразмеркавальніку, дзе яны чакалі дэпартацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках