3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

300 тэрарыстаў спрабавалі вярнуцца ў Расею з Данбаса - па іх адкрылі агонь

71
300 тэрарыстаў спрабавалі вярнуцца ў Расею з Данбаса - па іх адкрылі агонь

Расея закрывае свае памежныя пункты пропуску і расстраляла групу з 300 тэрарыстаў, якія спрабавалі прарвацца ў РФ з Данбаса.

Пра гэта заявіў на брыфінгу спікер РНБА Андрэй Лысенка, паведамляе «Украінская праўда».

З ягоных слоў, расейскія памежнікі працягваюць закрываць свае пункты пропуску, каб не дапусціць вяртанне баевікоў у РФ. З 2 ліпеня прыпыненая праца расейскага пункту пропуску «Веселовознесенское».

«Ноччу намі была зафіксаваная спроба групы тэрарыстаў у складзе 300 чалавек пакінуць тэрыторыю Украіны. Але расейскія памежнікі адкрылі агонь па іх з усіх відаў зброі», - адзначыў Лысенка.

«Таму камандаванне АТА дае магчымасць баевікам скласці зброю і здацца. Гэтай магчымасцю тэрарысты ўжо пачынаюць карыстацца», - дадаў ён.

Ён таксама ўдакладніў, што цяпер намаганні сілавікоў накіраваныя на тое, каб узяць тэрарыстаў у «шчыльнае кола і не дазволіць ім атрымліваць харчаванне».

«Аперацыя вельмі актыўная. Наша галоўная мэта не знішчыць баевікоў, а даць ім магчымасць скласці зброю», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках