3 траўня 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канчыта Вурст едзе ў Маскву

22
Канчыта Вурст едзе ў Маскву

Пераможца «Еўрабачання-2014» аўстрыец Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе барадатай жанчыны Канчыты Вурст, прадэманструе свой новы альбом у лістападзе.

Аб гэтым піша РІА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка конкурсу «Еўрабачанне» ў Расеі Дзмітрыя Мельнікава.

«Мы вялі доўгія перамовы, але ў Канчыты вельмі шчыльны гастрольны графік, і цяпер яна занятая выпускам новага альбома. Магчыма, яна наведае сталіцу Расеі ў рамках проматуру альбома ў лістападзе», - паведаміў Мельнікаў. Ён таксама распавёў, што Afterparty ўдзельнікаў «Еўрабачання» ў Расеі было адменена паводле неназваных прычын.

Без удзелу пераможцы конкурсу «Еўрабачанне» ўпершыню за апошнія гады пройдзе ў ліпені беларускі музычны фестываль «Славянскі базар» у Віцебску. Як распавёў дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, удзел Нойвірта ў фестывалі не разглядаўся і перамовы з яго мэнэджментам не вяліся.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках