3 траўня 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала атамана расейскіх казакоў

43
СБУ затрымала атамана расейскіх казакоў

У пункце пропуску Успенка на мяжы з РФ супрацоўнікі спецслужбы і памежнікі затрымалі расейскага «атамана» курганскіх казакоў.

Супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны (СБУ) сумесна з памежнікамі 2 ліпеня ў пункце пропуску Успенка Данецкай вобласці затрымалі расейскага «атамана» так званых «Курганскі казакоў» Валерыя Папова. Пра гэта паведамляе прэс-служба СБУ ў чацвер, 3 ліпеня.

Паводле інфармацыі спецслужбы, напярэдадні Папоў заявіў расейскім журналістам, што ягоныя «казакі» едуць у Данецк і Славянск змагацца з украінскай уладай і заклікаў далучацца да іх усіх, хто «спецыялізуецца на бронетэхніцы».

«Вядома, што кіраваныя расейскімі спецслужбамі «казачкі-баевікі» ягонага паплечніка Мікалая Казіцына, які называе сябе генералам казачых войскаў, трымалі ў якасці жывога шчыта ў закладніках місію АБСЕ, мінавалі дарогі і масты, нападалі на ўкраінскіх памежнікаў, забяспечвалі калідоры для паставак на Данбас з Расеі зброі і наймітаў, здзяйснялі злачынствы супраць мірнага насельніцтва», - паведамілі ў прэс-службе.

Раней сёння паведамлялася, што супрацоўнікі СБУ затрымалі ў Адэсе двух чальцоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» за ўдзел ва ўзброеным супрацьстаянні супраць украінскіх вайскоўцаў у Данецку.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках