3 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску курэц падняў работнікаў МНС на 12 паверх

2

Менскім пажарным праз курца прыйшлося з вуліцы пранікаць у кватэру на 12-м паверсе.

Як паведаміў interfax.by памочнік начальніка ўпраўлення МНС горада Менска Віталь Дэмбоўскі, паведамленне аб загаранні ў кватэры на вуліцы Матусевіча, 58, паступіла на пульт цэнтра аператыўнага кіравання 2 ліпеня а 21.32 ад жыхароў дома.

- Прыбыўшы на месца выкліку работнікі МНС убачылі адкрытае гарэнне з акна кватэры размешчанай на дванаццатым паверсе шаснаццаціпавярховага жылога дома, - адзначыў спецыяліст. - Падчас разведкі было высветлена, што адбылося загаранне маёмасці на плошчы 10 квадратных метраў у жылым пакоі аднапакаёвай кватэры.

Работнікамі МНС выратаваны гаспадар кватэры, які з дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння» дастаўлены ў Гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. З суседніх кватэр былі эвакуяваныя 9 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках