3 траўня 2024, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскі банкір падарыў украінскай арміі начныя прыцэлы

8
Маскоўскі банкір падарыў украінскай арміі начныя прыцэлы

Сярод спонсараў украінскай арміі сёння не толькі грамадзяне Украіны, але іншых краін, у прыватнасці - Расеі.

Пра гэта Цензор.нет паведаміў валанцёр групы дапамогі 3-му і 8-му палкам спецназа ВСУ Канстанцін Астроўскі.

«Большасць жадаючых дапамагчы ўкраінскім воінам - гэта звычайныя ўкраінцы з сярэднестатыстычным прыбыткам, але ёсць і буйныя спонсары, прычым не толькі з Украіны, але і іншых краін. Так адзін з маскоўскіх банкіраў падарыў нам 3 начных прыцэла для нашых падраздзяленняў. Кошт аднаго прыцэла ў грыўневым эквіваленце 40 тысяч грыўняў (блізу 4 тысяч даляраў) мінімум. Акрамя таго, даслоўна на днях 5 тысяч даляраў мне перадаў чалавек з Чэлябінска. Такі вось разрыў шаблону», - адзначыў Астроўскі.

Адзін з такіх прыцэлаў разам з наборам іншых спецсродкаў валанцёры COMBAT-UA ў суботу 28 чэрвеня ўжо перадалі байцам 8-га асобнага палка спецпрызначэння Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, якія сёння выконваюць баявыя задачы непасрэдна ў зоне АТА на Усходзе Украіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках