3 траўня 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве пройдзе «Зомбі-забег»

10
У Маскве пройдзе «Зомбі-забег»

У Маскве 27 ліпеня пройдзе «Зомбі-забег», удзельнікі якога паспрабуюць прайсці пяцікіламетровую дыстанцыю, не стаўшы ахвярай зомбі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

У артыкуле ўдакладняецца, што мерапрыемства пройдзе ў парку «Кузьмінкі». Яго арганізуе супольнасць «Олигофрендс».

Арганізатары чакаюць, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел больш за паўтары тысячы чалавек. Пры гэтым гуляць ролю зомбі будуць толькі першыя 100 з іх, якія выкажуць адпаведнае жаданне падчас рэгістрацыі. Удзельнікам мерапрыемства трэба будзе пераадолець пяць кіламетраў шляху, не трапіўшы ў рукі зомбі. Для ўскладнення задачы ў парку пабудуюць перашкоды.

Аналагічны масавы забег з зомбі ўжо прайшоў у Маскве летась ў кастрычніку. Тады звычайным людзям выдалі ахоўныя касцюмы, каб яны камфортней адчувалі сябе ў лесе, а тым, хто вырашыў быць зомбі, прафесійныя візажысты рабілі адпаведны грым.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках