3 траўня 2024, Пятніца, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азарава абвясцілі ў міжнародны вышук

11
Азарава абвясцілі ў міжнародны вышук

Былога прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава абвясцілі ў міжнародны вышук.

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў МУС краіны.

У сярэдзіне чэрвеня Генеральная пракуратура Украіны пачала пошукі Азарава ў рамках расследавання справы аб злоўжыванні ўладай. Тады СМІ паведамлялі, што акрамя былога прэм'ера ў матэрыялах справы фігуруюць у тым ліку сын былога прэзідэнта Аляксандр Януковіч, былы віцэ-прэм'ер-міністр Андрэй Клюеў, былы кіраўнік Нацбанка краіны Сяргей Арбузаў.

У пачатку чэрвеня стала вядома, што аўстрыйская пракуратура пачала расследаванне ў дачыненні да сына Азарава Аляксея. Яго западозрылі ў адмыванні грошай.

Азараў займаў пост-прэм'ер міністра Украіны з сакавіка 2010 па студзень 2014 года. Да гэтага ён узначальваў міністэрства фінансаў краіны і быў віцэ-прэм'ер-міністрам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках