3 траўня 2024, Пятніца, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уругвай падаў у ФІФА апеляцыю на дыскваліфікацыю Суарэса

Уругвай падаў у ФІФА апеляцыю на дыскваліфікацыю Суарэса

У мясцовай федэрацыі футбола ўважаюць, што пастанова несправядлівая.

Федэрацыя футбола Уругвая падала апеляцыю на дыскваліфікацыю нападніка Луіса Суарэса, які, згодна з пастановай ФІФА, абавязаны прапусціць 9 матчаў нацыянальнай зборнай, а таксама не павінен браць удзел у якой-небудзь футбольнай дзейнасці цягам 4 месяцаў, паведамляе «Прессбол» са спасылкай на Daily Mail. 


Суарэс быў пакараны пасля таго, як у матчы групавога турніру чэмпіянату свету супраць каманды Італіі (1:0) укусіў абаронцу спаборніка Джорджа К'еліні. Пазней уругваец прынёс спаборніку прабачэнні, якія К'еліні прыняў. У ФІФА звярнулі ўвагу на раскаянне форварда «Ліверпуля», адзначыўшы аднак, што афіцыйнай апеляцыі ад уругвайскай стараны не было. Нягледзячы на санкцыі, ФІФА не забараняла Суарэсу пераходзіць у іншы клуб. Цяпер адным з галоўных прэтэндэнтаў на нападніка з'яўляецца «Барселона», якая прапанавала «Ліверпулю» 70 мільёнаў фунтаў.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках