27 красавiка 2024, Субота, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для крэдыту на кватэру патрэбны заробак у 64 мільёны

36
Для крэдыту на кватэру патрэбны заробак у 64 мільёны

Большасць угод, якія цяпер праводзяцца на рынку нерухомасці ў Менску, - гэта купля новай кватэры наўзамен старой.

З крэдытамі на жыллё ў Беларусі ўсё складана. З кастрычніка мінулага года да студзеняь гэтага ніводзін з трох буйных банкаў (Беларусбанк, Белаграпрамбанк і Белінвестбанк) не даваў пазыку на набыццё і будаўніцтва жылля. Пазычыць грошай можна было ў некаторых прыватных банках, але пад «рабаўніцкія» 50 адсоткаў і вышэй. Потым крэдыты паступова вярнулі. Цяпер у Беларусбанку можна ўзяць крэдыт на будаўніцтва кватэры пад 37,5%. Магчымасць пабудавацца ў крэдыт быццам бы ёсць, але наколькі яна рэальная? Усё ж такі адсотак крэдыту па-ранейшаму вялікі, піша «Комосомольская праўда ў Беларуси».

Якім павінны быць заробак, каб пабудавацца ў крэдыт?

Самы просты спосаб даведацца, у што табе абыдзецца крэдыт на кватэру, - гэта выкарыстоўваць крэдытны калькулятар. Найбольш зручны знаходзіцца на сайце Беларусбанка. Падлік зойме хвіліну. Спачатку вы выбіраеце тып крэдыту - «на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля». Максімальны тэрмін, на які банк пазычыць грошы (толькі беларускія рублі), - гэта 15 гадоў, а адсотак - 37,5 гадавых.

Банкаўскі калькулятар можа падлічыць дзве ўмоўныя лічбы. Першая - максімальная сума, якую банк вам можа пазычыць з улікам вашага заробку. Другая лічба - ваш сярэднямесячны даход, з улікам якога банк пазычыць вам грошай на 75% кошту жылля.

Другі момант, які трэба ўлічыць, - гэта кошт патэнцыйнай кватэры. Журналісты знайшлі праектныя дэкларацыі недарагіх МАПіДаўскіх панэлек. У іх квадратны метр у аднапакаёўцы плошчай 44,51 квадрата каштуе амаль 13 мільёнаў рублёў. Памнажаем кошт на колькасць метраў, вылічваем суму крэдыту. Атрымалася амаль 434 млн рублёў - менавіта гэтыя грошы і будзем прасіць у банка. Уводзім патрэбныя звесткі ў калькулятар, націскаем на кнопку «разлічыць». Такім чынам, ваш сярэднямесячны заробак для будаўніцтва аднапакаёўкі ў пенэльцы павінен складаць не менш за 64.579 000 беларускіх рублёў. Чытай, не менш 6,3 тысячы даляраў у месяц.

Пачынаючы з 2011 года дольнікі прыходзяць за кватэрамі без крэдытаў

Паводле звестак Белстата, у траўні ад 10 мільёнаў рублёў і вышэй быў заробак у 7,8% насельніцтва. Колькі людзей зарабляюць у месяц 64 мільёны рублёў, мы не ведаем. Маючы такі заробак, прасцей будзе з часам назапасіць на жыллё, чым браць крэдыт у банку пад 37,5%. Хто ж гэтыя людзі, хто купляе кватэры? І ці прыходзяць па жыллё з пазычанымі ў банка грашыма?

- Практычна не прыходзяць. Калі і ёсць выпадкі, то гэта кароткатэрміновыя крэдыты, якія людзі ўзялі на пару месяцаў, каб не забіраць ашчадкі ў банку і не губляць адсоткі. Крэдыты з жыллёвага рынку зніклі пачынаючы з 2011 года, - каментуе старшыня рады Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў. - Але няправільна казаць, што людзі прыходзяць па жыллём са сваімі ашчадкамі. На рынку 90% пагадненняў - гэта альтэрнатыўныя. Чалавек прадае старую кватэру, дадае 15 - 20 тысяч даляраў і купляе іншую - іншых спажывецкіх якасцяў або памеру. Але так беларускі рынак фармаваўся заўсёды.

- І што, даступныя крэдыты не ўплывалі на коштаўтварэнне?

- Уплывалі, але зусім нязначна. Пяць, дзесяць гадоў таму, калі яшчэ былі даступныя крэдыты пад 15-20%, на жыллёвым рынку таксама былі перыяды спадаў. Прычым гэта не залежала ад наяўнасці крэдытаў. На ажыўленасць рынку ўплывае шмат фактараў. Гэта і даходы насельніцтва, і адміністрацыйны ўплыў на забудоўнікаў (напрыклад, абмежаванне рэнтабельнасці). Шмат што залежыць ад таго, ці дастаткова на рынку саміх забудоўнікаў, як ім выдзяляюцца надзелы пад будаўніцтва жылля. А як толькі з новым жытлом пачынаюцца праблемы, тут жа падвышаюцца ў кошце кватэры на другасным рынку.

- Ёсць меркаванне, што даступныя крэдыты робяць квадратны метр больш дарагім.

- Такое можа здарыцца, калі раптам нам вернуць даступнае крэдытаванне жылля. Але гэта будзе даволі кароткі перыяд. Рынак ажывіцца, прадаўцы пачнуць маніпуляваць коштамі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках