26 красавiка 2024, Пятніца, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За месяц з адукацыі сышло 9,5 тысяч спецыялістаў

6
За месяц з адукацыі сышло 9,5 тысяч спецыялістаў

Паводле звестак Белстата, у эканоміцы краіны ў першым паўгоддзі было занята амаль 4,5 мільёна чалавек.

Гэта на 1,5% менш, чым у першым паўгоддзі мінулага года.

Цікава, што ў чэрвені ў Беларусі медыкаў прыйшло на працу больш, чым звольнілася, на 558 чалавек. Дарэчы, традыцыйна, у гэтай сферы назіраецца адток кадраў. Вынятак, мабыць, склаў толькі люты, калі тых, хто звольніўся, было менш, чым прынятых на працу, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

А вось у адукацыі іншая тэндэнцыя: тут у чэрвені працаўладкавалася ў 1,5 разы менш, чым звольнілася (9,5 тысячы супраць 5,3 тысячы чалавек). Прыток у гэтую сферу быў толькі ў студзені і ў лютым гэтага года.

У будаўнічай сферы ў чэрвені працаўладкавалася больш працоўных, чым звольнілася, на 260 чалавек. Хоць у першым паўгоддзі практычна кожны месяц звольненых з гэтай сферы працоўных было заўсёды больш, чым прынятых. Пару гадоў таму з Беларусі пачалі масава з'язджаць будаўнікі. Тады гэты рынак імкліва апусцеў. І чыноўнікі не раз казалі, што рабочых рук не стае. Напрыклад, у мінулым годзе толькі Менску не ставала 6000 будаўнікоў.

«Адпрацаваўшы размеркаванне, настаўнікі сыходзяць у камерцыйныя фірмы»

- Працадаўцам часта патрабуюцца настаўнікі з веданнем англійскай мовы. І калі такія спецыялісты прыходзяць, іх хутка разбіраюць, - пракаментавалі ў адным са сталічных кадравых агенцтваў. - Іх бяруць пасля адпрацоўкі размеркавання на пасады спецыялістаў у замежнаэканамічнай дзейнасці, перакладчыкаў-кансультантаў і г.д.

Магчыма, менавіта гэтым і тлумачыцца адток кадраў у адукацыі ў летнія месяцы: тэрмін размеркавання як раз скончыўся, і шмат хто сыходзіць шукаць працу.

- Цяпер запатрабаваныя лекары - для працаўладкавання ў санаторыі, - далей распавяе супрацоўнік кадравага агенцтва. - Самі ж лекары калі і звяртаюцца, то з мэтай знайсці працу за мяжой. Будаўнікі практычна заўсёды самі знаходзяць сабе працу. Хіба што перад чэмпіянатам свету ў хакеі патрабаваліся разьбяры дрэва. На «Чыжоўка-Арэне» ставілі зборныя канструкцыі з дрэва, і тэрмінова спатрэбіліся разьбяры, якія б прыгожа ўсё аформілі. Цяпер найбольш запатрабаваныя мэнэджары-прадаўцы. І на гэтую пасаду можа пасаваць кожны чалавек з усялякай адукацыяй. Там галоўнае патрабаванне - уменне пераконваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках