26 красавiка 2024, Пятніца, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі актор Гасцюхін: Радуюся таму, што цяпер адбываецца ў Расеі

227
Беларускі актор Гасцюхін: Радуюся таму, што цяпер адбываецца ў Расеі

Народны артыст Беларусі абразіў украінцаў.

Уладзімір Гасцюхін мяркуе, што скінуць рэжым Януковіча і зрабіць выбар на карысць каштоўнасцяў вольнага свету жыхароў суседняй краіны прымусіла "дыктатура амерыканафашыстаў". Пра гэта народны артыст Беларусі заявіў, прыбыўшы ў Калінінградскую вобласць на кінафестываль "Балтыйскія дэбюты", паведамляе "Регнум".

Спрабуючы разабрацца ў прычынах таго, што адбываецца ва Украіне, актор давыказваўся да таго, што назваў кіеўскія ўлады стаўленікамі Вашынгтона. "Ва Украіне - дыктатура фашыстаў! Дыктатура амерыканафашыстаў! Ва ўладзе - вырадкі, марыянеткі-злачынцы, якіх паставіў злачынны амерыканскі рэжым. Ніякай там дэмакратыі няма”, - упэўнены ён.

На жаль, гэта ўсё наладзілі нават не бандэраўцы. Бандэраўцаў выкарыстоўвае Амерыка. Я яе называю гняздом сатаны. Яны калісьці казалі, што Савецкі Саюз імперыя зла. Ды не, Амерыка - гэта логава зла. Усё самае горшае ідзе адтуль! А Расея прыходзіць у сябе".

Гасцюхін таксама настойліва параіў украінцам "узяцца за розум". "Ачомайцеся! Ачомайцеся! Вы з глузду з’ехалі, - лютаваў ён. - Сёння я радуюся таму, што адбываецца на маёй Радзіме - у Расеі. Скажу абсалютна без пафасу: у мяне вось тут - у сэрцы - любоў да Радзімы, любоў да зямлі, на якой я нарадзіўся. Людзі пачынаюць ачомвацца ад гэтай загіпнатызаванасці Захадам і Амэрыкай. Вазьміце Крым. Народ правёў рэферэндум і наважыў, як яму жыць. Гэтая самая высокая дэмакратыя ў свеце!"

Уладзімір Гасцюхін нарадзіўся ў 1946 годзе ў Свярдлоўску, з 1982 года з'яўляецца акторам Менскага тэатра-студыі кінаактора. Зняўся ў шмат якіх стужках, сярод якіх "Быў месяц май", "Дальнабойнікі", "Паляванне на ізюбра" і шэраг іншых кінастужак. Актор заўсёды быў вялікім прыхільнікам Лукашэнкі, адыёзным прапагандыстам беларускіх парадкаў.

Напісаць каментар 227

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках