26 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закладнікі Данбаса (Відэа)

9

Мірныя жыхары сталі галоўнымі ахвярамі вайны ва Усходняй Украіне.

Тэлеканал «Белсат» зняў рэпартаж пра падзеі ў суседняй краіне. Героямі стужкі «Закладнікі Данбаса» сталі як байцы Нацгвардыі, якія вядуць антытэрарыстычную аперацыю, так і баевікі, якія супрацьстаяць ім. Прадстаўнікі бакоў, якія супрацьстаяць адзін аднаму, распавялі пра прычыны, праз якія вядуць баявыя дзеянні. Асаблівую ўвагу аўтары рэпартажу - беларускія журналісты Юрый Высоцкі, Сяргей Марчык і Аляксандр Баразенка - надалі лёсу мясцовых жыхароў, галоўнае жаданне якіх - больш хуткае заканчэнне вайны. Нягледзячы на рознае стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне, у гэтым іх погляды заўсёды супадаюць.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу журналісты не раз траплялі пад абстрэл.

«Мы толькі выехалі з мірнага гарадка Ізюму і рухаліся ў бок Данецка. Праз некаторы час пабачылі: на дарозе стаяць даішнікі, фуры, людзі з аўтаматамі. Спыніліся. Пачаўся абстрэл. Праехаў бронетранспарцёр. Мы хутка надзелі бронекамізэлькі і каскі. Раптам нехта пачаў страляць з кустоў. У жалезнай агароджы ўбачылі некалькі слядоў ад куль. Сяргей крычыць: «Усе на падлогу!» Баразенка развярнуўся і паехаў. Спыніўся толькі праз некалькі кіламетраў», - распавёў аб адным з выпадкаў падчас здымак Юрый Высоцкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках