27 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сетку патрапілі фота самага тонкага смартфона ў свеце

2

Адзін з карыстальнікаў кітайскага сэрвісу Weibo апублікаваў некалькі «шпіёнскіх» фота смартфона Gionee Elife S4.8.

Асаблівасцю смартфона з'яўляецца неверагодна тонкі корпус, са слоў крыніцы, менш чым 5,5 мм. Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то Gionee Elife S4.8 можна смела называць самым тонкім смартфонам у свеце, шкада толькі, што не самым магутным, піша mobiltelefon.ru.

Чакаецца, што навінка атрымае 4-ядзерны працэсар ад Qualcomm з частатой 1,2 Ггц, 1 ГБ АЗП, 8-Мп камеру і батарэю на 2050 мАг. Нядаўна Gionee Elife S4.8 быў сертыфікаваны ў Кітаі, так што выхад дэвайсу не за гарамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках