27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз «Дажынкі» Гарадок «амаладзілі» на 650 гадоў

12

На ўездзе ў райцэнтр з'явіўся знак з лічбамі «1777».

На такіх помніках звычайна пазначаюць дату першага пісьмовага згадвання пра селішчы, якія ўважаюцца «годам нараджэння». Аднак, на самай справе Гарадок старэйшы за гэтую дату на сотні гадоў. Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» мясцовы актывіст Леанід Гаравы.

«Новы знак на ўездзе ў Гарадок, створаны да «Дажынак» паказвае на 1777. Тады Гарадку у складзе Расейскай імперыі далі расейскі статус горада. Але ў кнізе «Памяць» і з гісторыі вядома, што на карце Пахалавіцкага Гарадок пазначаны ў 1579 годзе, - піша ён. - Між тым, Гарадок існаваў са старажытных часоў - з часоў Полацкай зямлі. І Гарадок згадваецца яшчэ ў 1128 з нагоды вайсковага паходу кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю».

Леанід Гаравы мяркуе, што прычына такога няўважлівага стаўлення да гісторыі ў тым, што кіраўніцтва раёна - пераважна не з мясцовых, і «ўжо 15 гадоў Гарадком кіруюць прыезджыя з суседніх раёнаў Віцебскай вобласці».

Яны ж і рыхтуюць райцэнтр да «Дажынак». І хоць сёлета фестываль пройдзе не ў рэспубліканскім, як планавалася раней, а ў абласным маштабе, праблемы з падрыхтоўкай да гэтага свята ўжо відавочныя. 25 ліпеня гэта быў вымушаны засведчыць прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які пабываў у Гарадку з інспекцыйнымі мэтамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках