2 траўня 2024, Чацвер, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер ФК «Дынама»: Усе беларусы павінны заўзець за нас

12
Трэнер ФК «Дынама»: Усе беларусы павінны заўзець за нас

Уладзімір Журавель заявіў, што ў рамках еўракубкаў няма месца варожасці паміж беларускімі клубамі.

Ён сказаў пра гэта напярэдадні першага двубою трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы супраць румынскага "Клужа". Уладзімір Журавель растлумачыў, што на міжнароднай арэне каманда прадстаўляе не толькі сябе, але і ўсю краіну.

Хатні матч Лігі Еўропы "бела-блакітныя" правядуць на "Барысаў-Арэне" - стадыёне свайго галоўнага канкурэнта ў барацьбе за чэмпіёнства, піша "Прессбол".

- БАТЭ і "Дынама" - галоўныя канкурэнты за залатыя медалі ў нацыянальным чэмпіянаце. Таму ў адрозненне ад берасцейскіх фанаў, у мінулым годзе актыўна заўзелі за менчукоў на матчы з "Трабзонспорам", ад барысаўскіх заўзятараў такой падтрымкі вы наўрад ці дачакаецеся. Гэта вас хвалюе?

- Я б не хацеў, каб адбывалася блытаніна паняццяў. Цяпер "Дынама" прадстаўляе Беларусь у еўрапейскім кубку. І заўзятарам розных каманд трэба аб'ядноўвацца, заўзець адзін за аднаго. Мы зарабляем балы не толькі для свайго клуба, але і для краіны агулам. Асабіста я зычу ўсім беларускім камандам поспехаў на еўрапейскай арэне. Не думаю, што ў нас будзе дрэнная падтрымка. Тым больш што, паводле маіх звестак, квіткі на матч распрадаюцца добра.

- Ці спадзеяцеся на аншлаг?

- Упэўнены, стадыён будзе запоўнены, і значнай часткай аўдыторыі будуць заўзятары менскага "Дынама".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках